💥У рамках дня беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ў актавай зале школы адбыўся конкурс «Жывая класіка»💥

12.02.2025

💥У рамках дня беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ў актавай зале школы адбыўся конкурс «Жывая класіка», на якім вучні з 5 па 10 клас выразна чыталі вершы беларускіх паэтаў.

📚Былі прадстаўлены як творы, што вывучаліся на ўроках, так і пазапраграмныя. Кожны з удзельнікаў конкурсу горача падтрымліваўся гледачамі, а таксама іншымі ўдзельнікамі. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова.

✅У фае трэцяга паверха правялі шэраг гульняў.
Цікавасцю карысталася гульня “Чарадзейны куфар”. Дзеці ўспаміналі беларускіх пісьменнікаў, разгадвалі
рэбусы і тлумачылі значэнні фразеалагізмаў. З радасцю адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні з “незвычайнага барабана”.

📷Было зроблена багата фотаздымкаў на нашай фотазоне з арыгінальнымі аксэсуарамі.📌 А выстаўка “Праектная дзейнасць” зацікавіла кожнага вучня сваей незвычайнасцю і прыгажосцю работ.

📍У гэты дзень для вучняў 5-7 класаў прайшоў інтэрактыўны перапынак, на якім вучні пазнаеміліся з беларускімі нацыянальнымі гульнямі і змаглі ў іх паўдзельнічаць, а таксама праверылі сваю кемлівасць, разгадваючы загадкі і адказваючы на жартоўныя пытанні. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.

🍲Вучні 5-х класаў мелі магчымасць сваімі рукамі ў фармаце гульні дакрануцца да беларускай кухні і даведацца пра асаблівасці гатавання нацыянальных страў беларусаў.